Просмотр содержимого документа
«Канспект занятку па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства “ Дыдактычная гульня “Пагуляем у доктара”»
А/г Дзіця і грамадства “ Дыдактычная гульня “Пагуляем у доктара”
Задачы: фарміраваць элементарныя ўяўленні аб прафесіі доктара (лечыць хворых, клапоціцца аб здароўі дзяцей) і медыцынскай сястры; замацоўваць уменне суадносіць цацачныя прадметы з намаляванымі на малюнку, пазнаваць і называць іх.; развіваць уменне выконваць найпростыя дзеянні доктара (слухае трубачкай, глядзіць горла, вымярае тэмпературу, заляпляе пластырам драпіну); развіваць уменне расказваць пра свае дзеянні фразавым маўленнем; узбагачаць актыўны слоўнікавы запас назоўнікамі, прыметнікамі, дзеясловамі; выхоўваць станоўчыя адносіны да працы доктара, заахвочваць дзяцей да засваення і выкананню элементарных асноў бяспекі здароўя.
Матэр’ялы: сумка з цацачнымі інструментамі доктара, дзіцясы халат, белая шапачка, прадметныя карцінкі
Ход занятку
Сюрпрызны момант:
В: Дзеці, паглядзіце якая сумка з’явілася ў нашай групе. Чыя гэта сумка, хто мог яе пакінуць?
Размова па пытанням пра работу доктара
В: Што робіць доктар? Ці трэба баяцца доктара? А вы баіцеся, калі доктар глядзіць горлышка або мерае вам тэмпературу? Якія на смак лекі? Ці можна дзецям самім браць лекі, гуляць з імі, піць іх? Што можа адбыцца з тымі, хто не слухае дарослых?
Адказы дзяцей.
Дыдактычная гульня “Знайдзі такі самы прадмет на карцінцы” В: Давайце зараз разам з вамі пагуляем. Паглядзім, што ёсць у сумцы доктара і знойдзем такі самы прадмет на карцінках.
4. Моўнае практыкаванне “Што для чаго?” В. Давайце зараз скажам для чаго патрэбны гэтыя прадметы. Гэта фанендаскоп. Ён патрэбны, каб слухаць. Гэта шпрыц. Ён патрэбны, каб рабіць укол. Гэта градуснік. Ён патрэбны, каб мераць тэмпературу.
5. Практычнае практыкаванне “Я - доктар”. Дзеці выконваюць дзеянні па агляду і лячэнню хворай цацкі.