kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Інтэгрыраваны занятак па адукацыйным галінам "Дзіця і грамадства, Мастатва". Тэма: “Знаёмства з краінамі-суседзямі. Знаёмства з Расіяй. “Дымкаўскі конь””

Нажмите, чтобы узнать подробности

Інтэгрыраваны занятак па адукацыйным галінам

Дзіця і грамадства, Мастатва. Маляванне

ў старшай групе

“Знаёмства з краінамі-суседзямі. Знаёмства з Расіяй. Знаёмства з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам Расіі. Дэкаратыўнае маляванне “Дымкаўскі конь””

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Інтэгрыраваны занятак па адукацыйным галінам "Дзіця і грамадства, Мастатва". Тэма: “Знаёмства з краінамі-суседзямі. Знаёмства з Расіяй. “Дымкаўскі конь””»

Інтэгрыраваны занятак па адукацыйным галінам

Дзіця і грамадства, Мастатва. Маляванне

ў старшай групе

Знаёмства з краінамі-суседзямі. Знаёмства з Расіяй. Знаёмства з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам Расіі. Дэкаратыўнае маляванне “Дымкаўскі конь””

П/з: Фарміраваць павагу да нацыянальнай культуры рускага народа, міралюбівасць, цікавасць да яго жыцця; знаёміць з традыцыямі і славутасцямі Расіі; фарміраваць ўяўленні аб дэкаратыўна-прыкладным мастацтве Расіі з дапамогай знаёмства з дымкаўскай цацкай; замацоўваць уяўленні аб выкарыстанні колеру і розных дэкаратыўных элементаў дымкаўскага роспісу (калцы, кругі, лініі, кветкі, лісце, завіткі); Развіваць уменне ствараць дэкаратыўны малюнак, маляваць з выкарыстаннем спалучэнняў розных элементаў; выхоўваць цікавасць да народна-прыкладнога мастацтва, эстэтычны смак

  1. Арганізацыйны момант: разгляданне карты і размова з выхаванцамі пра краін-суседак.

Выхавальніе прапануе дзецям паглядзець на карту:

Выхавальнік: Дзеці, адкажыце мне на пытанне: дзе вы жывеце?

Адказы дзяцей: У Рэспубліцы Беларусь, у горадзе Ашмяны, на вуліцы Крынічнай і г.д.

Выхавальнік: Так, у кожнага з вас ёсць асабісты дом або кватэра. А скажыце, калі ласка, хто жыве побач з вамі?

Дзеці: суседзі.

Выхавальнік: Так. Суседзі ёсць не толькі ў нас з вамі, а яшчэ і нашай Рэспубліцы Беларусь. Рэспубліка Беларусь – мірная краіна, якая падтрымлівае добрасуседскія адносіны з многімі краінамі. А мяжуе яна з Расіяй, Украінай, Латвіяй, Літвой і Польшчай. Сёння мы станем з вамі вандроўнікамі і адправімся ў госці да нашай брацкай краіны-суседкі – Расіі.

Гучыць руская народная песня, на дошцы вывешваецца карта Расіі.

Выхавальнік: Расія – самая вялікая краіна ў свеце. Каб перасячы яе на поезде, нам спатрэбіцца цэлых 10 дзён.

На дошцы вывешваецца дзяржаўны сцяг і герб Расіі

Выхавальнік: Дзеці, памятаеце, мы гаварылі пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь? Назавіце іх.

Дзеці: герб, сцяг і гімн.

Выхавальнік: І ў нашай суседкі таксама ёсць дзяржаўны сцяг і герб. Як выглядае дзяржаўны герб Расіі?

Адказы дзяцей

Выхавальнік: Двухгаловы

  1. Сюрпрызны момант: Пад вясёлую музыку забягае Нязнайка

Нязнайка: а вось і я! Прывітанне, вам, сябры!

Выхавальнік: Нязнайка, дык гэта ты ў нас такі парадак навёў?

Нязнайка: так, гэта я. беспарадак-гэта лепшы парадак! Прыгажосць! Давайце лепш пагуляем!

Выхавальнік: не, Нязнайка, перш чым гуляць трэба ўсё прыбраць, ды на месцы цацкі расставіць!

Нязнайка: так, гэта такая нуда! Дзеці, скажыце, а вам падабаецца працаваць? (адказы дзяцей)

  1. Размова з Нязнайкай пра працу

Выхавальнік: Нязнайка, а ты чаму не любіш працаваць?

Нязнайка: я лічу, што гэта так нецікава і цяжка ... а я люблю весялосць!

Выхавальнік: можа, ты проста лянуешся?

Нязнайка: не, проста я ніколі не наводзіў парадак і чысціню!

Выхавальнік: дзеці, а давайце навучым Нязнайку? (адказы дзяцей)

Аповяд выхавальніка: падыходзім да кутка дзяжурных.

  1. Знаёмства Нязнайкі з кутком дзяжурных. Аповяд дзяцей разам з выхавальнікам пра абавязкі дзяжурных

У нашай групе за парадак і чысціню адказвае не толькі наша Ганна Станіславаўна, але і дзяжурныя. Дзеці дапамагаюць накрываць на стол, рыхтавацца да заняткаў і даглядаць за раслінамі ў кутку прыроды.

Давайце раскажам Нязнайцы і пакажым як трэба працаваць.

  1. Абавязкі дзяжурнага па сталовай:

Спачатку: трэба вымыць рукі

Потым: насуха выцярці рукі ручніком

Надзець фартух.

Пасля сервіруем стол у правільнай паслядоўнасці: сцелім сурвэтку-ставім сурвэтніцу і хлебніцу-ставім кубак-ставім талерку-разкладваем сталовыя прыборы:лыжка, відэлец, нож.

  1. Абавязкі дзяжурнага па заняткам:

Спачатку: трэба расккласці дзецям цыраткі

Потым: раскласці паперу, фарбы, алоўкі, нарыхтоўкі

Пасля занятку: прыбіраем фарбы, малюнкі і цыраты

Мыем рукі, насуха выціраем ручніком

  1. Абавязкі дзяжурнага па кутку прыроды

Спачатку: надзяваем фартух і рыхтуем прыналежнасці для працы

Потым выконваем абавязкі догляду за раслінамі: прамываем падоны, паліваем расліны, апыскваем і праціраем лісты

Прыбіраем прылады працы

Мыем рукі

Здымаем фартух.

  1. Д/г “Абавязкі дзяжурных”



  1. Д/г “Мы дзяжурым”



Нязнайка прыбірае фанцікі, пасля падыходзіць дзяцей, цікавіцца, што яны робяць, як яны гэта робяць, спрабуе працаваць сам.



  1. Вынік занятку

Выхавальнік: ну, вось мы і папрацавалі разам! Ці цяжка вам было працаваць? (адказы дзяцей).



Выхавальнік: давайце ўспомнім, што ж мы рабілі? Чым мы займаліся? (адказы дзяцей).



Выхавальнік: як вы думаеце, чаму мы працу зрабілі хутка? (адказы дзяцей).



Выхавальнік: а табе, Нязнайка, спадабалася працаваць разам дзецьмі?



Нязнайка: так, мне вельмі спадабалася! Дзякуй вам, дзеці, што навучылі мяне працаваць! За гэта я хачу вам падарыць салодкі падарунак. (Нязнайка частуе дзяцей, дзеці дзякуюць Карлсану).



Нязнайка: ну, а мне трэба вяртацца дадому! Да новых сустрэч!



(Дзеці развітваюцца з Нязнайкай).



Рэфлексія

На тры сталы размяшчаюцца смайлы: адзін чырвоны з незадаволеным тварам, другі – жоўны-абыякавы смайлік, зялёны – радасны.

  • Дзеці, калі вам усе спадабалася на занятку, падыдзіце да зялёнага смайліка, калі не ўсё – тады да жоўтага, а калі зусім не спадабалася – падыдзіце да чырвонага смайліка.


Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Дошкольное образование

Категория: Прочее

Целевая аудитория: Дошкольникам

Автор: Явтошук Жанна Ивановна

Дата: 18.03.2026

Номер свидетельства: 683242


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей


ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Проверка свидетельства