kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Жывы арганізм як асяроддзе жыцця. Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм

Нажмите, чтобы узнать подробности

Презентация по теме "Жывы арганізм як асяроддзе жыцця. Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм" для учащихся 10 класса

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Жывы арганізм як асяроддзе жыцця. Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм»

Жывы арганізм як асяроддзе жыцця. Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм

Жывы арганізм як асяроддзе жыцця. Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм

Характэрныя асаблівасці арганізма як асяроддзя жыцця   Адносная пастаянства ўнутранага асяроддзя аднаго арганізма — гаспадара — дае магчымасць выкарыстоўваць яго цела іншаму арганізму — сужыцелю — у якасці асяроддзя жыцця. Гаспадар  — арганізм, які з’яўляецца асяроддзем жыцця для іншых арганізмаў. Сужыцель  — арганізм, які пасяляецца на паверхні або ўнутры цела іншага арганізма. Сужыцель можа быць для гаспадара нейтральным (малькі рыб у кішачнай поласці марскіх кішачнаполасцевых жывёл). Ён можа прыносіць гаспадару карысць, забяспечваючы пажыўнымі рэчывамі (азотфіксуючыя клубеньчыкавыя бактэрыі і бабовыя расліны). Але сужыцель можа прыносіць гаспадару шкоду, выкарыстоўваючы яго пажыўныя рэчывы (аскарыда чалавечая і чалавек).

Характэрныя асаблівасці арганізма як асяроддзя жыцця

Адносная пастаянства ўнутранага асяроддзя аднаго арганізма — гаспадара — дае магчымасць выкарыстоўваць яго цела іншаму арганізму — сужыцелю — у якасці асяроддзя жыцця.

Гаспадар  — арганізм, які з’яўляецца асяроддзем жыцця для іншых арганізмаў.

Сужыцель  — арганізм, які пасяляецца на паверхні або ўнутры цела іншага арганізма. Сужыцель можа быць для гаспадара нейтральным (малькі рыб у кішачнай поласці марскіх кішачнаполасцевых жывёл). Ён можа прыносіць гаспадару карысць, забяспечваючы пажыўнымі рэчывамі (азотфіксуючыя клубеньчыкавыя бактэрыі і бабовыя расліны). Але сужыцель можа прыносіць гаспадару шкоду, выкарыстоўваючы яго пажыўныя рэчывы (аскарыда чалавечая і чалавек).

Сужыцеляў больш за ўсё сярод мікраарганізмаў (усе вірусы, некаторыя прадстаўнікі бактэрый і грыбоў), пратыстаў (дызентэрыйная амёба, трыхаманада) і мнагаклетачных арганізмаў, якія маюць спрошчаную будову (плоскія і круглыя чэрві, некаторыя насякомыя). Найбольш часта ў прыродзе сустракаюцца ўзаемаадносіны, калі сужыцель жыве за кошт гаспадара і прыгнятае яго жыццядзейнасць. Гэтыя ўзаемаадносіны называюцца паразітызмам (ад грэч. parásitos  — нахлебнік), а сужыцелі — паразітамі . Вучоны-заолаг Я. М. Паўлоўскі даў ім наступнае азначэнне: «Паразітамі называюць жывёл, якія жывуць за кошт асобін іншага віду, з’яўляючыся цесна звязанымі з імі ў сваім жыццёвым цыкле на большай або меншай яго працягласці».

Сужыцеляў больш за ўсё сярод мікраарганізмаў (усе вірусы, некаторыя прадстаўнікі бактэрый і грыбоў), пратыстаў (дызентэрыйная амёба, трыхаманада) і мнагаклетачных арганізмаў, якія маюць спрошчаную будову (плоскія і круглыя чэрві, некаторыя насякомыя).

Найбольш часта ў прыродзе сустракаюцца ўзаемаадносіны, калі сужыцель жыве за кошт гаспадара і прыгнятае яго жыццядзейнасць. Гэтыя ўзаемаадносіны называюцца паразітызмам (ад грэч. parásitos  — нахлебнік), а сужыцелі — паразітамі . Вучоны-заолаг Я. М. Паўлоўскі даў ім наступнае азначэнне: «Паразітамі называюць жывёл, якія жывуць за кошт асобін іншага віду, з’яўляючыся цесна звязанымі з імі ў сваім жыццёвым цыкле на большай або меншай яго працягласці».

Трапіўшы ва ўнутранае асяроддзе гаспадара,  паразіт атрымлівае шэраг пераваг: 1) багацце лёгкадаступнай для засваення ежы, якая не патрабуе перабудовы працэсаў стрававання. Напрыклад, клетачны сок раслін, кроў жывёл, змесціва іх стрававальнага тракту, што ўжо прайшло ферментатыўную апрацоўку; 2) наяўнасць аховы ад непасрэднага ўздзеяння абіятычных і біятычных фактараў навакольнага асяроддзя. Усе ўзаемадзеянні са складанымі і зменлівымі навакольнымі ўмовамі і ворагамі бярэ на сябе арганізм гаспадара; 3) адносная стабільнасць умоў існавання. Унутранае асяроддзе арганізма па шэрагу фізіка-хімічных фактараў мае высокую ступень пастаянства.

Трапіўшы ва ўнутранае асяроддзе гаспадара,

паразіт атрымлівае шэраг пераваг:

1) багацце лёгкадаступнай для засваення ежы, якая не патрабуе перабудовы працэсаў стрававання. Напрыклад, клетачны сок раслін, кроў жывёл, змесціва іх стрававальнага тракту, што ўжо прайшло ферментатыўную апрацоўку;

2) наяўнасць аховы ад непасрэднага ўздзеяння абіятычных і біятычных фактараў навакольнага асяроддзя. Усе ўзаемадзеянні са складанымі і зменлівымі навакольнымі ўмовамі і ворагамі бярэ на сябе арганізм гаспадара;

3) адносная стабільнасць умоў існавання. Унутранае асяроддзе арганізма па шэрагу фізіка-хімічных фактараў мае высокую ступень пастаянства.

Некаторыя экалагічныя цяжкасці паразітаў: 1) абмежаванасць асяроддзя ў часе і прасторы; 2) цяжкасць распаўсюджвання ад адной асобіны гаспадара да іншай; 3) складанасці ў забеспячэнні кіслародам; 4) ахоўныя рэакцыі арганізма гаспадара. Як перавагі, так і экалагічныя цяжкасці жыцця ў іншым арганізме з’явіліся прычынай фарміравання ў паразітаў разнастайных адаптацый, якія дазваляюць паразітам эфектыўна размнажацца і працвітаць, жывучы ў іншым  арганізме.

Некаторыя экалагічныя цяжкасці паразітаў:

1) абмежаванасць асяроддзя ў часе і прасторы;

2) цяжкасць распаўсюджвання ад адной асобіны гаспадара да іншай;

3) складанасці ў забеспячэнні кіслародам;

4) ахоўныя рэакцыі арганізма гаспадара.

Як перавагі, так і экалагічныя цяжкасці жыцця ў іншым арганізме з’явіліся прычынай фарміравання ў паразітаў разнастайных адаптацый, якія дазваляюць паразітам эфектыўна размнажацца і працвітаць, жывучы ў іншым  арганізме.

Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм   Паразіты могуць пасяляцца на паверхні цела гаспадара ( эктапаразіты  — вошы, блохі, кляшчы, клапы) У эктапаразітаў большая частка цела знаходзіцца па-за гаспадаром (у кантакце з навакольным асяроддзем) і толькі органы харчавання ўкараняюцца ў яго жывыя тканкі

Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм

Паразіты могуць пасяляцца на паверхні цела гаспадара ( эктапаразіты  — вошы, блохі, кляшчы, клапы)

У эктапаразітаў большая частка цела знаходзіцца па-за гаспадаром (у кантакце з навакольным асяроддзем) і толькі органы харчавання ўкараняюцца ў яго жывыя тканкі

Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм   Ўнутры цела гаспадара ( эндапаразіты  — малярыйны плазмодый, аскарыда, воласагалоў, бычыны цэпень.  У эндапаразітаў у працэсе эвалюцыі выпрацаваўся шэраг прыстасаванняў да жыцця ў целе іншага арганізма.

Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм

Ўнутры цела гаспадара ( эндапаразіты  — малярыйны плазмодый, аскарыда, воласагалоў, бычыны цэпень.

У эндапаразітаў у працэсе эвалюцыі выпрацаваўся шэраг прыстасаванняў да жыцця ў целе іншага арганізма.

Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм   Малыя памеры цела.  Паразіт заўсёды меншы за гаспадара (аскарыда і чалавек; пячоначны смактун і карова; трыхаманада і чалавек). Выключэннем з’яўляецца бычыны цэпень, даўжыня якога складае ад 4 да 10 м, а асноўным гаспадаром з’яўляецца чалавек. Малыя памеры цела паразіта дазваляюць яму пасяліцца ў арганізме гаспадара і карміцца за яго кошт, не выклікаючы хуткай гібелі.

Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм

  • Малыя памеры цела.

Паразіт заўсёды меншы за гаспадара (аскарыда і чалавек; пячоначны смактун і карова; трыхаманада і чалавек).

Выключэннем з’яўляецца бычыны цэпень, даўжыня якога складае ад 4 да 10 м, а асноўным гаспадаром з’яўляецца чалавек. Малыя памеры цела паразіта дазваляюць яму пасяліцца ў арганізме гаспадара і карміцца за яго кошт, не выклікаючы хуткай гібелі.

Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм   2. Спрашчэнне знешняй і ўнутранай будовы. Паколькі ўмовы пражывання паразітаў пастаянныя і аптымальныя, у іх няма неабходнасці мець складаную будову і выпрацоўваць складаныя механізмы адаптацыі. У сувязі з гэтым адбываецца спрашчэнне або рэдукцыя асобных сістэм органаў.

Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм

2. Спрашчэнне знешняй і ўнутранай будовы. Паколькі ўмовы пражывання паразітаў пастаянныя і аптымальныя, у іх няма неабходнасці мець складаную будову і выпрацоўваць складаныя механізмы адаптацыі.

У сувязі з гэтым адбываецца спрашчэнне або рэдукцыя асобных сістэм органаў.

Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм   У паразітычных раслін жыўленне сокамі гаспадара прывяло да рэдукцыі сістэмы фотасінтэзу і страты хларафілу. Сярод раслін сустракаюцца поўныя паразіты і паўпаразіты. Паразіты не змяшчаюць хларафіл, напрыклад павітуха, заразіха, рафлезія, таемнік. Паўпаразіты (амяла) маюць хларапласты і бяруць ад расліны-гаспадара толькі мінеральныя рэчывы і ваду.

Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм

У паразітычных раслін жыўленне сокамі гаспадара прывяло да рэдукцыі сістэмы фотасінтэзу і страты хларафілу.

Сярод раслін сустракаюцца поўныя паразіты і паўпаразіты. Паразіты не змяшчаюць хларафіл, напрыклад павітуха, заразіха, рафлезія, таемнік. Паўпаразіты (амяла) маюць хларапласты і бяруць ад расліны-гаспадара толькі мінеральныя рэчывы і ваду.

Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм   Складанасці ў забеспячэнні кіслародам прывялі ў паразітаў да рэдукцыі дыхальнай сістэмы і пераходу да анаэробнага дыхання. У адрозненне ад арганізмаў, якія жывуць свабодна і ўзаемадзейнічаюць з навакольным асяроддзем, паразіты пераклалі цяжар рэгуляцыі адносін з асяроддзем на гаспадара. Гэта прывяло да спрашчэння будовы іх нервовай сістэмы і рэдукцыі органаў пачуццяў . Адпала і неабходнасць выпрацоўкі прыстасаванняў для актыўнай і пасіўнай абароны ад ворагаў.

Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм

Складанасці ў забеспячэнні кіслародам прывялі ў паразітаў да рэдукцыі дыхальнай сістэмы і пераходу да анаэробнага дыхання.

У адрозненне ад арганізмаў, якія жывуць свабодна і ўзаемадзейнічаюць з навакольным асяроддзем, паразіты пераклалі цяжар рэгуляцыі адносін з асяроддзем на гаспадара. Гэта прывяло да спрашчэння будовы іх нервовай сістэмы і рэдукцыі органаў пачуццяў . Адпала і неабходнасць выпрацоўкі прыстасаванняў для актыўнай і пасіўнай абароны ад ворагаў.

Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм   3. Ахоўнае покрыва цела. Большасць паразітаў жыве ў стрававальным тракце і адчувае на сабе ўздзеянне ферментаў стрававальных сокаў. Для аховы ад ператраўлівання ў іх сфарміравалася спецыфічнае покрыва цела. Напрыклад, у смактуноў цела пакрыта пластом слізі, а ў аскарыды чалавечай на паверхні цела маецца шматслойная кутыкула.

Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм

3. Ахоўнае покрыва цела.

Большасць паразітаў жыве ў стрававальным тракце і адчувае на сабе ўздзеянне ферментаў стрававальных сокаў.

Для аховы ад ператраўлівання ў іх сфарміравалася спецыфічнае покрыва цела. Напрыклад, у смактуноў цела пакрыта пластом слізі, а ў аскарыды чалавечай на паверхні цела маецца шматслойная кутыкула.

Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм   4. Высокая пладавітасць. Цяжкасці ў распаўсюджванні ў паразітаў кампенсуюцца павышэннем здольнасці да размнажэння. Высокая пладавітасць у паразітаў атрымала назву «закону вялікага ліку яйкаў».

Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм

4. Высокая пладавітасць.

Цяжкасці ў распаўсюджванні ў паразітаў кампенсуюцца павышэннем здольнасці да размнажэння. Высокая пладавітасць у паразітаў атрымала назву «закону вялікага ліку яйкаў».

Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм    Прагрэсіўнае развіццё палавой сістэмы забяспечвае высокія рэпрадуктыўныя магчымасці віду. Гэтаму таксама спрыяюць партэнагенез  (размнажэнне без апладнення), чаргаванне палавога і бясполага пакаленняў. Узнікненне гермафрадытызму  (сумяшчэнне ў адным арганізме мужчынскай і жаночай палавых сістэм) з’яўляецца свайго роду двайной гарантыяй паспяховага апладнення і атрымання патомства.  Ахова аплодненых яек шматслойнымі абалонкамі і забеспячэнне зародка харчаваннем павялічваюць выжывальнасць патомства. Развіццё прыстасаванняў для выхаду лічынак з яйка і цела гаспадара ў знешняе асяроддзе і іх пранікненне ў арганізм новага гаспадара спрыяюць рассяленню.

Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм

Прагрэсіўнае развіццё палавой сістэмы забяспечвае высокія рэпрадуктыўныя магчымасці віду. Гэтаму таксама спрыяюць партэнагенез (размнажэнне без апладнення), чаргаванне палавога і бясполага пакаленняў.

Узнікненне гермафрадытызму (сумяшчэнне ў адным арганізме мужчынскай і жаночай палавых сістэм) з’яўляецца свайго роду двайной гарантыяй паспяховага апладнення і атрымання патомства.

Ахова аплодненых яек шматслойнымі абалонкамі і забеспячэнне зародка харчаваннем павялічваюць выжывальнасць патомства. Развіццё прыстасаванняў для выхаду лічынак з яйка і цела гаспадара ў знешняе асяроддзе і іх пранікненне ў арганізм новага гаспадара спрыяюць рассяленню.

Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм   5. Змена гаспадароў у жыццёвым цыкле.  У асноўным гаспадары жыве дарослая асобіна, а ў прамежкавым — лічынкавая стадыя. Напрыклад, лічынкі бычынага цэпеня развіваюцца ў целе каровы, а дарослыя асобіны паразітуюць у целе чалавека. Дзякуючы гэтаму не дапускаецца назапашванне ў адным арганізме-гаспадары вялікай колькасці паразітаў, што магло б прывесці да хуткай гібелі гаспадара, а таксама адсутнічае канкурэнцыя паміж лічынкамі паразіта і дарослай асобінай, што павышае іх жыццяздольнасць.

Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм

5. Змена гаспадароў у жыццёвым цыкле.

У асноўным гаспадары жыве дарослая асобіна, а ў прамежкавым — лічынкавая стадыя. Напрыклад, лічынкі бычынага цэпеня развіваюцца ў целе каровы, а дарослыя асобіны паразітуюць у целе чалавека.

Дзякуючы гэтаму не дапускаецца назапашванне ў адным арганізме-гаспадары вялікай колькасці паразітаў, што магло б прывесці да хуткай гібелі гаспадара, а таксама адсутнічае канкурэнцыя паміж лічынкамі паразіта і дарослай асобінай, што павышае іх жыццяздольнасць.

Праверым веды       Ключавыя пытанні 1. Якія ўзаемаадносіны паміж арганізмамі называюцца паразітызмам?  2. Пералічыце перавагі арганізма як асяроддзя жыцця ў параўнанні з іншымі асяроддзямі жыцця.  3. Якія экалагічныя цяжкасці для жыхароў стварае арганізм як асяроддзе жыцця? Прывядзіце прыклады і дайце аргументаваны адказ.

Праверым веды

    Ключавыя пытанні

1. Якія ўзаемаадносіны паміж арганізмамі называюцца паразітызмам? 2. Пералічыце перавагі арганізма як асяроддзя жыцця ў параўнанні з іншымі асяроддзямі жыцця. 3. Якія экалагічныя цяжкасці для жыхароў стварае арганізм як асяроддзе жыцця? Прывядзіце прыклады і дайце аргументаваны адказ.

  •    
Праверым веды         Складаныя пытанні 1. Для кожнай групы паразітаў пералічыце іх прадстаўнікоў.  Групы  паразітаў : 1 — паразіты раслін; 2 — паразіты жывёл.  Прадстаўнікі : павітуха, воласагалоў, бычыны цэпень, заразіха, рафлезія, аскарыда, таемнік, плазмодый малярыйны.  2. Ці заўсёды арганізм, які жыве ў іншым арганізме, негатыўна ўплывае на яго жыццядзейнасць? Прывядзіце прыклады і дайце аргументаваны адказ.   * 3. Устанавіце адпаведнасць паміж асяроддзямі жыцця і іх характарыстыкамі.

Праверым веды

      Складаныя пытанні

1. Для кожнай групы паразітаў пералічыце іх прадстаўнікоў. Групы паразітаў : 1 — паразіты раслін; 2 — паразіты жывёл. Прадстаўнікі : павітуха, воласагалоў, бычыны цэпень, заразіха, рафлезія, аскарыда, таемнік, плазмодый малярыйны. 2. Ці заўсёды арганізм, які жыве ў іншым арганізме, негатыўна ўплывае на яго жыццядзейнасць? Прывядзіце прыклады і дайце аргументаваны адказ.

* 3. Устанавіце адпаведнасць паміж асяроддзямі жыцця і іх характарыстыкамі.

ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ Паўтарыць § 1-15

ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ

Паўтарыць § 1-15

РЭФЛЕКСІЯ

РЭФЛЕКСІЯ


Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Биология

Категория: Презентации

Целевая аудитория: 10 класс

Скачать
Жывы арганізм як асяроддзе жыцця. Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — паразітызм

Автор: Юлия Владимировна Кудравец

Дата: 01.12.2022

Номер свидетельства: 618898


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Проверка свидетельства