kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Інтаграваны ўрок беларускай мовы і музыкі ў 5 класе "Вясна - цудоўная пара года”

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэма: Вясна – цудоўная пара года

Мэта: абудзіць цікавасць вучняў да прыгажосці роднай прыроды вясною, дапамагчы вызначыць, як у літаратуры, музыцы, жывапісе раскрываецца вобраз вясны, звяруць увагу на цесную ўзаемасувязь паміж такімі прадметамі як беларуская літаратура, музыка, выяўленчае мастацтва;

Развіваць творчыя здольнасці вучняў, удасканальваць навыкі выразнага чытання, аналіза паэтычнага твора;

Стварыць умовы для выхавання мастацкага густу, пачуцця любові да прыроды роднага краю

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Інтаграваны ўрок беларускай мовы і музыкі ў 5 класе "Вясна - цудоўная пара года”»

Інтэграваны ўрок беларускай літаратуры і музыкі ў 5 класе

Тэма: Вясна – цудоўная пара года

Мэта: абудзіць цікавасць вучняў да прыгажосці роднай прыроды вясною, дапамагчы вызначыць, як у літаратуры, музыцы, жывапісе раскрываецца вобраз вясны, звяруць увагу на цесную ўзаемасувязь паміж такімі прадметамі як беларуская літаратура, музыка, выяўленчае мастацтва;

Развіваць творчыя здольнасці вучняў, удасканальваць навыкі выразнага чытання, аналіза паэтычнага твора;

Стварыць умовы для выхавання мастацкага густу, пачуцця любові да прыроды роднага краю

О, вясна! О, вясна-чараўніца!

Ты прыйшла! Ты з’явілася зноў –

Прыгажуня ў квяцістай спадніцы,

Вышываны падол - з дзьмухаўцоў

Т. Дзям’янава “О, вясна”



Ход урока

І Арганізацыйны момант

Настаўнік літаратуры

Добры дзень! Мы рады вас бачыць, сядайце. Сёння наш урок літаратуры незвычайны. Па-першае, гэта ўрок развіцця маўлення, па-другое, праводзіць яго мы будзем разам з настаўніцай музыкі . Пачаць урок мне хочацца з верша Т. Дзям’янавай “О, вясна” ( чытае вучань)

О, вясна...

О, вясна! О, вясна-чараўніца!

Ты прыйшла! Ты з'явілася зноў –

Прыгажуня ў квяцістай спадніцы,

Вышываны падол – з дзьмухаўцоў!


Ты зляцела аднекуль на дрэвы...

Узбудзіла пупышачкі ў рост...

Падхапіла птушыныя спевы,

Захмялеўшы ад соку бяроз.


Ты аблашчыла сонейкам дахі

І зямлю – і палі, і лясы.

Ты распырскала дзіўныя пахі

І – брыльянтамі – кроплі расы.


На траву, на душу, на далоні,

На абшары дуброў і гаёў

Ты рассыпала гукі сімфоній

І дуэты шальных салаўёў.


ІІ Новая тэма

Настаўнік літаратуры

Вясна… Кожны чалавек па-свойму любіць гэтую пару года. Аднаму яна падабаецца птушыным шчэбетам, другому – гулкімі крыгаходамі. У многіх вясна выклікае прыліў жыццёвых сіл, невядомую радасць, надае надзею на лепшае.

Гэтай парой года захапляліся многія паэты і пісьменнікі, мастакі і кампазітары, і кожны з іх па-свойму паказаў вясну ў сваіх творах. Тэма нашага ўрока развіцця мовы – “Вясна – цудоўная пара года”

Сёння на ўроку мы будзем вучыцца слухаць, бачыць і разумець прыгажосць вясны, якая створана паэтамі, кампазітарамі, мастакамі.

Запішыце дату і тэму ўрока ў сшыткі.

Вясна бывае розная: з яркім сонцам і булькатаннем ручайкоў, са снегам і марозам, са спевам птушак і з’яўленнем першых кветак.

Тонка адчуваюць, бачаць усе змены ў прыродзе толькі людзі з чуйным сэрцам.

Настаўнік музыкі. Паслухайце ўрывак з п’есы “Поры года” Чайкоўскага (аналіз урыўка)

Настаўнік літаратуры

Паслухайце верш Анатолля Грачанікава “Капяжы” (чытае вучань)

Капяжы...


Капяжы,

Капяжы са стрэх.

Верабей —

Кіпцюркі сагрэў,

Ацяжэў набрынялы снег.

Ацяжэлі галіны дрэў.


Нібы першы вясновы гром,

Рэха кінуўшы між бароў,

Абудзіў раку крыгалом,

У гурты пазбіраў звяроў.


Пад птушыны нясмелы ўскрык

Ручаінка з гары паўзе.

Сакавік —

Вясны маладзік —

Праразаецца пакрысе.


Пытанні

1 Якія карціны вясны ўзніклі ў вашым уяўленні?

2 Ці ёсць што агульнае ў вершы і музычнай кампазіцыі, якую вы праслухалі?

3 Які перыя вясны паказаў паэт у вершы?

4 Чаму такую назву атрымаў першы месяц вясны? ( адказ вучня)

5 Якія прыказкі, прымаўкі, звязаныя з назвай гэтага месяца, вы ведаеце?

Прыказкі і прымаўкі

- Сакавік часамі снегам сее, а часамі сонцам грэе.

-Сакавік зялёны – ураджай благі.

-Як у сакавіку туман, дык у жніво дождж –пан.

-Няма ў сакавіку вады – няма ў красавіку травы.

Заданне па жывапісе

( Вучням прадстаўлены рад рэпрадукцый карцін мастакоў пра раннюю вясну)

Звярніце ўвагу на рэпрадукцыіі карцін і выберыце тую, якая адпавядае тэме нашай гаворкі.

- Чаму вы выбралі менавіта гэтую рэпрадукцыю? Што імкнуўся паказаць мастак на сваёй карціне? Якія фарбы выкарыстоўвае ?

Сапраўды, у гэтых трох відах мастацтва аўтары паказалі сваё бачанне пачатку вясны – першага месяца сакавіка.

Настаўнік літаратуры

Другі месяц вясны – красавік. Чаму ён мае такую назву? (адказ вучня)

А зараз я прапаную адгадаць вам загадкі.

Загадкі

1 Чакае дзявіца з-пад снегу вадзіцы,

А пройдзе па ўзлеску, то з’явяцца пралескі ( вясна)

2 Глянеш – заплачаш, а ўсе яму рады ( сонца)

3 З-пад снегу расцвітае,

Раней за ўсіх вясну сустракае (пралеска)

Так, першай веснавой кветкай з’яўляецца пралеска.

Настаўнік музыкі прадстаўляе мініяцюру “Пралеска і матылёк”

Настаўнік літаратуры. З гэтай мініяцюры вы даведаліся ,чаму пралеска набыла блакітны колер. А як з’явілася пралеска мы даведаемся з беларускага фальклору, у якім ёсць шмат легендаў пра ўзнікненне першых веснавых кветак. Паслухаем адну з іх ( вучань расказвае легенду).

- А як у паэзіі раскрываецца вобраз першай кветкі вясны – пралескі?

( вучань чытае вершы В. Вярбы “Пралеска”)

Пралеска


Белыя бярозы

Спалі на узлеску,

Як сваю галоўку

Узняла пралеска.

Тоненькую ножку

З-пад пярыны белай

На зямлю пралеска

Ставіла нясмела.

А снягі наўкола —

Ні канца ні краю,

Страшна стала кветцы:

«Я адна — жывая!»

Кажа зверху сонца:

«Зорачка лясная,

З новым нараджэннем

Я цябе вітаю!»

Белыя бярозы

Разам зашапталі:

«Мы цябе, пралеска

Ўсю зіму чакалі».

І старая елка

Голасна ўздыхнула:

«Лета надыходзіць,

А зіма мінула»


Пытанні

1 Як прырода сустракае пралеску?

2 Якой вам уяўляецца пралеска ?

3 Назавіце адухаўленні ў вершы?

4 Чым падобнае апісанне пралескі ў мініяцюры, легендзе і вершы? Назавіце азначэнні, якія б ахарактарызавалі пралеску.

Фізкульхвілінка (праводзіць настаўнік музыкі)

Настаўнік літаратуры

Вось мы і падышлі да апошняга месяца вясны – мая. Чаму такую назву мае гэты месяц? ( адказ вучня)

Паглядзіце на рэпрадукцыю карціны І. Ваставухава ( “Першая зеляніна”). Якую пару вясны паказаў аўтар на сваім палатне? Якія фарбы на ім пераважаюць? Дайце назву карціне, выкарыстоўваючы радкі з паэтычных твораў і патлумачце свой выбар ( на дошцы прымацаваны некалькі цытат з вершаў:

1 Сонейкам цёпленькім,зеленню вабнаю

Абдаравала зямельку вясна (Я. Купала “Вясна”)

2 Вясна-прыгажуня ідзе!

Хто ў шапку не спіць, той збірае яе пацалункі…( Т.Дзям’янава “Вясна”)

3 Зямля гасцінна засцілае

Абрус зялёны свій на стол (Я.Колас “Ідзе вясна”)

4 Траўка вылезла ў канаўцы,

А ў бары – чуваць за мілі -

Музыканты-выканаўцы конкурс майскі аб’явілі (Н. Гілевіч “Свята зямлі”)

Настаўнік музыкі знаёміць вучняў з музычнай кампазіцыяй Вівальдзі.

Настаўнік літаратуры. Прачытайце вершы, у якіх паказана вясна ў сваім росквіце ( вучні чытаюць вершы на памяць ( 3 вучні)

Настаўнік музыкі аналізуе музычную кампазіцыю Глінкі

ІІІ Абагульненне

Сёння на ўроку мы гаварылі з вамі пра тры веснавыя месяцы, якія ў народзе маюць свае назвы. Якія?

Сонца, вясна, прырода – гэта сімвалы вечнасці. Напэўна, няма ні аднаго мастака, кампазітара, паэта, які не праспяваў бы гімн вясне. Толькі кожны з іх робіць гэта па-свойму: паэт – вершамі, мастак з дапамогай фарбаў, а кампазітар выкарыстоўвае чароўныя гукі музыкі, і ў гэтым мы з вамі ўпэўніліся на ўроку.

VІ Рэфлексія

Ацаніце сваю працу на ўроку праз складанне сінквейна да слова вясна ( праца па групах)

Вясна

Чароўная, прыгожая

Абуджае, напаўняе, упрыгожвае

Вясна – цудоўная пара года

Прыгажосць

V Выстаўленне адзнак

V І Дамашняе заданне

Скласці свой шэдэўр, прысвечаны вясне (апавяданне, верш, казку ці міні-сачыненне “Вясна – цудоўная пара года”)

Настаўнік музыкі

8



Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Прочее

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 5 класс.
Урок соответствует ФГОС

Скачать
Інтаграваны ўрок беларускай мовы і музыкі ў 5 класе "Вясна - цудоўная пара года”

Автор: Петручэня Нона Іванаўна

Дата: 28.10.2018

Номер свидетельства: 482368


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Ваш личный кабинет
Проверка свидетельства