kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Майстар-клас “Праектаванне ўрока па беларускай мове і літаратуры з прымяненнем метадаў, сродкаў і прыёмаў для развіцця чытацкай адукаванасці вучняў”

Нажмите, чтобы узнать подробности

Майстар-клас “Праектаванне ўрока па беларускай мове і літаратуры з прымяненнем метадаў, сродкаў і прыёмаў для развіцця чытацкай адукаванасці вучняў”

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Майстар-клас “Праектаванне ўрока па беларускай мове і літаратуры з прымяненнем метадаў, сродкаў і прыёмаў для развіцця чытацкай адукаванасці вучняў”»

Майстар-клас “Праектаванне ўрока па беларускай мове і літаратуры з прымяненнем метадаў, сродкаў і прыёмаў для развіцця чытацкай адукаванасці вучняў”

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Бялынічы”

Плесканёва С.М.


Усім нам вядома, што паспяховае навучанне ў школе немагчыма без сфарміраванасці ў вучняў чытацкай адукаванасці.

Чытанне – гэта працэс успрыняцця і сэнсавай пераапрацоўкі пісьмовай мовы. Чытанне – гэта і працэс камунікацыі з дапамогай мовы. Мэта чытача – гэта пераўтварэнне зместу прачытанага ў сэнс “для сябе”, гэта значыць для разумення.

Мэта чытання – гэта развіццё мышлення, навыкаў, неабходных не толькі ў вучобе, але і ў далейшым жыцці (уменне прымаць узважаныя рашэнні, працаваць з інфармацыяй, аналізаваць розныя падзеі, з’явы).

Задачы чытання: навучыць правільна, выразна, асэнсавана чытаць;

навучыць выбіраць з тэксту цікавую і карысную інфармацыю; самастойна выбіраць кнігі для чытання; працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі (слоўнікамі, даведнікамі); даваць ацэнку аб прачытаным творы; развіваць патрэбу ў чытанні.

Аснову зместу мовы, літаратуры, гісторыі, геаграфіі, біялогіі і іншых вучэбных прадметаў складае чытанне і тэкстуальнае вывучэнне таго ці іншага матэрыялу. Цэласнае ўспрыняцце і разуменне тэксту, уменне аналізаваць і інтэрпрэціраваць тэкст магчыма пры выкарыстанні наступных відаў дзейнасці: асэнсаванае, творчае, выразнае чытанне мастацкіх твораў розных жанраў; пераказ (падрабязны, сціслы, выбарачны, з элементамі каментарыя, з творчымі заданнямі); адказы на пытанні; аналіз твора; складанне плана; характарыстыка героя; напісанне водгука; напісанне сачынення.

На маю думку, работу з любым тэкстам для развіцця навыкаў чытання можна падзяліць на тры этапы:

1 этап – работа з тэкстам да чытання;

2 этап – работа з тэкстам у час чытання;

3 этап – работа з тэкстам пасля чытання.

На ўроках беларускай літаратуры ў 5-11 класах мы, настаўнікі-філолагі, праходзім усе тры этапы. І зараз я хачу падзяліцца з вамі тымі прыёмамі і метадамі, якія я выкарыстоўваю на кожным этапе.

1 этап – работа з тэкстам да чытання. Чым можна зацікавіць вучня і якія прыёмы выкарыстаць? На гэтым этапе можна выкарыстаць наступныя прыёмы:

-прагноз па назве (раман У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. Мяркуючы па назве, пра што будзе твор? Вашы думкі.);

-прагноз па ключавых словах (раман І.Мележа “Людзі на балоце”, ключавыя словы: людзі, балота, каханне, грамадскія змены, здрада, традыцыі. Мяркуючы па ключавых словах, пра што будзе твор? Вашы думкі. Складзіце невялікае апавяданне па ключавых словах і спрагназуйце, пра што будзе дадзены твор);

-арыентацыя на біяграфію пісьменніка (напрыклад, біяграфія В.Быкава і яго творы ваеннай тэматыкі);

-арыентацыя на захапляльны сюжэт ці прыём “Бенефіс кнігі” (напрыклад, настаўнік расказвае эпізод з твора і на самым цікавым месцы спыняецца. А што было далей, прачытаеце самі. Напрыклад, аповесць В.Быкава “Знак бяды”);

-мазгавы штурм;

-батарэя пытанняў.

 Прыём “Ці верыце вы, што…”

Гэты прыём можа быць пачаткам урока, дапаможа звязваць розныя факты ў адзіную карціну, сістэматызаваць ужо вядомую інфармацыю. Гэты прыём можа стаць нетрадыцыйным пачаткам урока і ў той жа час садзейнічаць удумлівай рабоце з тэкстам, крытычна ўспрымаць інфармацыю, рабіць вывады. Настаўнік прапануе вучням некалькі сцверджанняў, з якімі яны працуюць двойчы: да чытання тэксту і пасля знаёмства з ім. Атрыманыя вынікі абмяркоўваюцца. Такі прыём можна выкарыстаць і пры вывучэнні біяграфіі пісьменніка ў старэйшых класах. (Напрыклад: Ці верыце вы, што за сваё жыццё М.Багдановіч быў у Мінску двойчы? або Ці верыце вы, што В.Быкаў быў пахаваны ў брацкай магіле на Кіраваградчыне ў час вайны?)

Прыём “Чысты ліст”

За два тыдні да пачатку вывучэння твора настаўнік вешае на вугал дошкі чысты ліст і прапануе вучням запісваць туды пытанні, праблемы, якія хацелася б абмеркаваць на ўроку. Пытанні можна задаваць настаўніку, аўтару твора, герою, сваім аднакласнікам. На аснове аналізу гэтых пытанняў настаўнік плануе сваю работу па вывучэнні твора.

2 этап – работа з тэкстам у час чытання. На гэтым этапе можна выкарыстаць наступныя прыёмы:

-прыём “Гласарый”– чытанне тэксту з алоўкам, падкрэсліванне тых слоў, лексічнае значэнне якіх незразумела;

-чытанне са “Стопамі”. Вучні чытаюць пэўную частку тэксту, пакуль настаўнік не скажа “Стоп!”. Вучні спыняюцца, а настаўнік па прачытанай частцы задае пытанні, якія актывізуюць іх мысленне і творчыя здольнасці. (Напрыклад, казка У.Караткевіча “Нямоглы бацька”, Што будзе з героем далей? Ці павязе ён бацьку ў лес?).

-прыём “Стварэнне віктарыны”. Па ходу чытання твора складзіце 10 пытанняў для правядзення віктарыны з класам;

-каменціраванае чытанне з выдзяленнем ключавых слоў або складаннем плана;

-прыём “Вядзенне дзённіка”. Вучні чытаюць тэкст і выконваюць заданні: выпісаць асобныя словы, фразы; запісаць свае ўражанні, думкі, якія выклікаў прачытаны матэрыял.

-сачыненне-мініяцюра “Мая першая сустрэча з кнігай, творам, героем”. Гэты прыём дапаможа акрэсліць кола пытанняў для абмеркавання твора на ўроку.

3 этап – работа з тэкстам пасля чытання. Часцей за ўсё на ўроках літаратуры, асабліва ў старэйшых класах, мы працуем з выкарыстаннем метадаў і прыёмаў 3-га этапу, так як на вывучэнне твораў адводзіцца мала часу і праграма прадугледжвае самастойнае прачытанне твора вучнямі дома.

Тым не менш, на гэтым этапе можна выкарыстаць розныя прыёмы і метады, якія дапамогуць настаўніку зразумець, наколькі ўдумліва і адказна прачытаў твор вучань, як добра ці дрэнна ён арыентуецца ў змесце.

Прыём “Мазайка” .Вучням прапануецца заданне сабраць тэкст з розных частак і размясціць іх у той паслядоўнасці, у якой яны прадстаўлены ў творы. Такі метад можна шырока выкарыстоўваць на ўроках літаратуры ў 5-7 класах.

Прыём “Кластар”. Сутнасць прыёма заключаецца ў падачы інфармацыі ў графічным афармленні. У цэнтры запісваецца ключавое паняцце. Побач запісваюцца паняцці, звязаныя з ключавым. Ключавое паняцце звязваецца стрэлкамі з другараднымі паняццямі. (Напрыклад, вобразная сістэма рамана І.Шамякіна “Сэрца на далоні”, у цэнтры доктар Яраш, а вакол іншыя героі, якія звязаны з ім: Шыковіч, Зося Савіч, Галіна Адамаўна, Гукан, Маша і іншыя).

Прыём “Тонкія і Тоўстыя пытанні”. Гэты прыём з тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення  выкарыстоўваецца для арганізацыі ўзаемаапытвання. Гэта дазваляе фарміраваць такія ўменні, як фармуліраваць пытанні, суадносіць паняцці. Тонкія пытанні прадугледжваюць адназначны кароткі адказ. Тоўстыя пытанні прадугледжваюць разгорнуты адказ. Пасля вывучэння тэмы настаўнік прапануе вучням сфармуліраваць па 3-5 “тонкіх” і “тоўстых” пытанняў, якія звязаны з пройдзеным матэрыялам. Затым вучні апытваюць адзін аднаго, выкарыстоўваючы табліцу “тонкіх” і “тоўстых” пытанняў. (Напрыклад, “тонкія” пытанні: Хто...? Дзе..? Калі..? Як зваць..?; “тоўстыя пытанні: Растлумачце, чаму..? Чаму вы так думаеце..? Як вы лічыце..? У чым адрозненне..? Уявіце, што будзе, калі...?).

Прыём “Рэстаўрацыя тэксту”. Гэты прыём падыдзе ў якасці праверкі засвоеных раней ведаў або пры вывучэнні новага матэрыялу. Настаўнік набірае тэкст, робіць у ім прабелы, на месцы якіх трэба ўставіць словы з тэксту.

Прыём “Апорны канспект. Для фарміравання чытацкіх уменняў вучням прапануецца знайсці ў тэксце інфармацыю і размясціць яе ў табліцы. (Напрыклад, знайдзіце метафары, эпітэты, параўнанні ў творы З.Бядулі “Зямля” і размясціце іх у табліцы).

Прыём “Конкурс шпаргалак”. Гэта форма вучэбнай работы, у працэсе якой вучні адпрацоўваюць уменні “зварачваць і разварачваць інфармацыю” ў пэўных абмежаваных умовах.

Прыём “Канцэптуальная табліца”. Гэты прыём важны, калі прадугледжваецца параўнанне трох і больш аспектаў або пытанняў. Табліца будуецца так: па гарызанталі размяшчаецца тое, што неабходна параўнаць, а па вертыкалі розныя паняцці, па якіх праводзіцца параўнанне. (Напрыклад, легенда “Нарач” і твор М.Танка “Ля вогнішч начлежных”, параўнаць месца дзеяння, герояў, учынкі, легенду паходжання назвы возера і г.д.).

Прыём “Сінквейн”.

1 радок – адзін назоўнік (тэма)

2 радок – два прыметнікі (паняцце)

3 радок – тры дзеясловы (дзеянне дадзенага паняцця)

4 радок – сказ, які выражае асноўную думку

5 радок – адзін назоўнік (сінонім першага слова);

Прыём “Эсэ”– пісьмовае разважанне на зададзеную тэму;

Прыём “Напішы пісьмо”– калі вучню трэба напісаць пісьмо ад імя героя або самаму герою твора;

Прыём “Вугалкі”. Клас дзеліцца на дзве групы. Адна група рыхтуе доказ станоўчых якасцей героя, выкарыстоўваючы тэкст і свой жыццёвы вопыт, а другая – адмоўныя якасці, падцвярджаючы адказ цытатамі з тэксту. (Напрыклад, пры характарыстыцы герояў апавядання У.Караткевіча “Паром на бурнай рацэ” Пора-Леановіча і Горава).

Прыём “Лесвіца герояў”. Малюецца лесвіца, на прыступках якой вучні размяркоўваюць герояў у парадку ўбывання іх значнасці ў творы. Вучні тлумачаць такое  размеркаванне герояў на “лесвіцы”. Гэта работа дазваляе актуалізаваць бачанне вучнямі вобразнай сістэмы твора, дапамагае вызначыць далейшыя шляхі аналізу. (Напрыклад, камедыя К.Крапівы “Хто смяецца апошнім”).

У заключэнні хацелася б адзначыць, што, акрамя пералічаных прыёмаў, неабходна “пагружаць” вучня ў атмасферу эпохі, пра якую гаворыцца ў творы або ў якую жыў аўтар, наладжваць сувязь з музыкай, жывапісам, выкарыстоўваць ілюстрацыі, карціны, фоназапісы, што часам дапамагае зацікавіць дзіця чытаннем і больш глыбока зразумець мастацкі твор. А яшчэ неабходна адзначыць, што чытацкую адукаванасць павінны фарміраваць бацькі дома, задоўга да прыходу дзіцяці ў школу. І толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам прывіць нашым дзецям культуру чытання і сфарміраваць чытацкія навыкі.

Прыкладны план-канспект частак урока беларускай мовы ў 5 класе

(Гэта другі ўрок у раздзеле “Сінтаксіс і пунктуацыя”пасля першай тэмы “Словазлучэнне”)

Тэма ўрока: Галоўнае і залежнае словы ў словазлучэнні

Мэты: выпрацоўка ўменняў выяўляць пары слоў, звязаных па сэнсе і граматычна, і ставіць пытанні; фарміраванне паняцця пра віды словазлучэнняў; фарміраванне чытацкай адукаванасці; выхаванне культуры маўлення.

Ход урока:

I. Арыентацыйна-матывацыйны этап

Прыём “Тонкія і тоўстыя пытанні”

(Задаюцца пытанні на паўтарэнне вывучанай папярэдняй тэмы)

А). Што мы называем словазлучэннем? Б). Што адрознівае словазлучэнне ад слова? В). Як звязаны паміж сабой словы ў словазлучэнні?

1). Паведамленне тэмы ўрока

2). Мэтавызначэнне: паўторым….; даведаемся….; замацуем….; сістэматызуем…. .

II. Пазнавальны этап

1). Тэарэтычны матэрыял

Прыём “Чытанне з прыпынкамі”

(Знаёмства з правілам па тэме ўрока, чытанне па абзацах і іх каменціраванне)

2). Практычная частка

Прыём “Інсерт”

(Выкананне і праверка практыкаванняў №127 (парная работа) і №128 (індывідуальная работа). “Інсерт” у перакладзе абазначае сістэмную разметку для эфектыўнага выканання заданняў. Напрыклад, “+” – тое, аб чым прачыталі ці зрабілі, ведалі; “!” – тое, аб чым прачыталі ці выканалі, нешта новае; “?” – тое, што рабілі, патрабуе большай увагі)

III. Кантрольна-карэкцыйны этап

Прыём “Лагічны ланцужок”

(Прыём дазваляе лепш зразумець тэму і ідэю тэксту)

Выкананне практыкавання (вусная калектыўная работа) №131.

План работы: 1) чытанне тэксту; 2) вызначэнне тыпу і стылю; 3) прапанаванне варыянтаў назвы тэксту; 4) вызначэнне словазлучэнняў і іх відаў у тэксце.

IV. Рэфлексія

Прыём “Фішбоўн”

(Гэты прыём (у перакладзе “рыбін шкілет”) як прычынна-выніковая дыяграма дазваляе сабраць усю інфармацыю, атрыманую на ўроку. Напрыклад, вызначаюцца ў галаве “рыбінага шкілета” – тэма, праблема ўрока; уверсе – праблемныя пытанні; унізе – адказы на праблемныя пытанні; на хвасце – вывады, рашэнні праблемы. Пажадана дэманстраваць гэты прыём, калі на ўроку выкарыстоўваюцца ТСН.)




Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Прочее

Категория: Прочее

Целевая аудитория: Прочее

Автор: Плесканёва Светлана Николаевна

Дата: 24.12.2025

Номер свидетельства: 679705


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей


ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Проверка свидетельства