kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Урок на тэму “Каго можна назваць сапраўдным сябрам” па апавядані А. Васілевіч “Сябры”

Нажмите, чтобы узнать подробности

  • Плануецца, што к заканчэнню ўрока абмяркуем маральныя якасці асобыцей асобы (сяброўкасці, адданасці і спагадлівасці);
  • Пасадзейнічаем развіццю мыслення і звязнага маўлення;
  • Створым умовы для выхавання чуласці, добразычлівасці, пачуццяў сяброўства і калектывізму.
Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Урок на тэму “Каго можна назваць сапраўдным сябрам” па апавядані А. Васілевіч “Сябры”»

Тэма урока:

Каго можна назваць сапраўдным сябрам”

Урок па апавядані А. Васілевіч “Сябры”

6 класс


Мэты:

  • Плануецца, што к заканчэнню ўрока абмяркуем маральныя якасці асобыцей асобы (сяброўкасці, адданасці і спагадлівасці);

  • Пасадзейнічаем развіццю мыслення і звязнага маўлення;

  • Створым умовы для выхавання чуласці, добразычлівасці, пачуццяў сяброўства і калектывізму.


Задачы:

  • Падумаць над значэннем слоў дружба, сябар, таварыш, прыяцель;

  • Абмяркоўваць апавяданне А. Васілевіч “Сябры”, выяўляць аўтарскую пазіцыю ў творы;

  • Зрабіць вывады па тэме ўрока.


Тып: камбінаваны.


Формы работы: групавая, калектыўная.


Абсталяванне: падручнікі, партрэт А. Васілевіч, эпіграф да ўрока, карткі з цытатамі пра дружбу, сяброў, карткі ўліку, канверты з матэрыялам для рэфлексіі, намалёваны светлафор, мультымедыйная ўстаноўка.


Эпіграф:

Дружба – вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць… Беражыце дружбу, гэта самае дарагое і важнае, што ёсць у чалавека.

Кузьма Чорны


Ход урока


I. Арганізацыйны момант.
Настаўнік, Сёння мы пагаворьш пра важнае, неабходнае кожнаму чалавеку пачуццё — пачуццё дружбы. Многія з вас знаёмы з ім і ведаюць пра сяброўства і з жыцця, і з кніг. На мінулым уроку мы прачыталі апавяданне А. Васілевіч «Сябры», а зараз пастараемея вызначыць галоўную думку твора і адказаць на пытанне «Каго можна назваць сапраўдным сябрам?» (агучваецца эпіграф урока). Наш клас загадзя быў падзелены на групы. Кожная група падрыхтавала пэўныя заданні.

II. Азначэнне паняцця (выступленне груп на аснове дамашніх напрацовак).

Паведамленне I групы. Будуецца на аснове артыкулаў са слоўнікаў. Як правільна казаць па-беларуску: сябар ці друг, дружба ці сяброўства; што такое дружба, друг (сябар), таварыш, прыяцель.

Першы вучань. У тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы пад рэ-дакцыяй М. Р. Судніка і М. Н. Крыўко падаюцца паняцці «друг» і «сябар», «дружба» і «сяброўства». Паводле гэтага слоўніка, друг — 1) гэта той, хто дружыць з кім-небудзь, блізкі сябар, прыяцель (сустрэча з другам); 2) прыхільнік, абаронца каго-небудзь (друг дзяцей); 3) ужываецца як зварот да блізкага чалавека, а таксама як ветлівы зварот да таварыша, суседа ці сустрэчнага чалавека (дапамажы, друг).

Ёсць слова дружбак. Гэта блізкі, шчыры сябар (Сяргей з Рыгорам даўнія дружбакі).

Сябар — 1) той, хто звязаны з кім-небудзь сяброўствам (мой найлепшы сябар); 2) прыхільнік, абаронца (сябры прыроды).

У маўленні ўжываецца і слова «сябрук». Яно значыць “прыяцель, сябар» таварыш”. Такім чынам, сябрук, сябар, друг і дружбак -гэта сінонімы.

Другі вучань. Сінонімамі з'яўляюцца таксама словы дружба і сяброўства.

Сяброўства — адносіны паміж кім-небудзь, якія грунтуюцца на духоўнай блізкасці, агульнасці інтарэсаў, узаемнай прыхільнасці і пад.

Дружба — блізкія адносіны, заснаваныя на ўзаемным давер'і, павазе, супольнасці інтарэсаў (даўняя дружба, дружба народаў).

Часам мы выкарыстоўваем і словы таварыш, прыяцель. У тлумачальным слоўніку мы таксама знайшлі іх значэнне.

Таварыш — 1. Чалавек, блізкі каму-небудзь па агульнасці поглядаў, дзейнасці, умовах жыцця і пад. (школьны таварыш). 2. Пры савецкай уладзе зварот да грамадзяніна (таварыш Іваноў).

Прыяцель — блізка знаёмы чалавек, з якім устанавіліся сяброўскія адносіны (даўні прыяцель).

Такім чынам, таварыш і прыяцель, як нам здаецца, — гэта не заўсёды сябры.


Выступленне другой групы. Чытанне прыказак, вершаў пра дружбу.

Трэці вучань. Прыказкі, якія ствараліся на працягу стагоддзяў, змяшчаюць у сабе мудрасць народа, яго жыццёвы вопыт. Многія з іх вучаць, як трэба сябраваць, як ставіцца да сяброў:

  1. Дзе дружна, там І хлебна.

  2. Дружны табун і ваўкоў не баіцца,

  3. Хто ў бядзе і ў вялікім няшмасці не быў, той і праўдзівых прыяцеляў не знае.

  4. Не той друг, хто мёдам мажа, а той, хто лраўду кажа.

  5. Ліхая кампанія на ліха выведзе.

  6. Лепей сабака друг, чым друг — сабака.

  7. Новых сяброў нажывай, але старых не забывай.

  8. Раны гояцца часам, а дружбаю — гора.

  9. 3 разумным павядзешся — розуму набярэшся, а з дурнем — і свой страціш.

  10. Не май сто рублёў, а май сто сяброў.

  11. Скажы, хто твой друг — я скажу, хто ты.

  12. Для мілага друга і завушнічка з вуха.

  13. Дружба дружбай, а служба службай.

  14. Дружба пазнаецца ў няшчасці.

Чацвёрты вучань. Часам слова сябар ужываецца ў пераносным значэнні: мы называем сябрамі птушак, звяроў, кнігі і іншае. У вершы Станіслава Шушкевіча «Нашы сябры» чытаем:

Снегірьь сінічкі!

Сыплю вам пшанічкі,

Крупак, крошак хлеба.

Вам жа мала трэба!

Ешце, любыя сябры!

Не ляціце у бары,

А жывіце у двары

Да вясновае пары.

А ў вершы Васіля Жуковіча ёсць такія радкі:

То ў кнігарню завітаю,

То ў чытальню я іду.

Многа кніжак прачытаю —

Многа я сяброў знайду.

Пяты вучань (чытае на памяць верш Леаніда Пранчака «Сябры» ).

У адным жывём двары,

Разам нам —

Не цесна.

Мы адданыя сябры

3 самага маленства.

Праз нягоды, праз гады –

Хораша і годна –

Быць сябрамі

Назаўжды

Паклянёмся горда,

Вось табе

Мая рука.

Ведай чын па чыну:

Я ніколі сябрука

У бядзе не кіну.

Мы — сябры.

Мы заадно.

Разам сэрцы нашы,

Аніхто і анішто

Разам нам не страшны!

Выступленне трэцяй групы. Прадстаўляе запіс інтэрв'ю, узятых у настаўнікаў, вучняў, бацькоў.

Было зададзена пытанне: Каго можна назваць сапраўдным сябрам?

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Анатоль Мікалаевіч Ліннік «На маю думку, сапраўдны сябар — гэта той чалавек, да якога вы можаце звярнуцца ў любы час. Гэта той чалавек, які з вамі раздзеліць не толькі нейкія турботы, але і парадуецца за вашы поепехі”.

Настаўнік англійскай мовы Савасцюк Святлана Генадзьеўна: «Я думаю, што сябар - гэта такі чалавек, да якога можна звярнуцца ў любую хвіліну — і ён дапаможа: ці то словам, ці то якой справай. А яшчэ ў сябрах я вельмі цаню вернасць. Я ненавіджу людзей, якія могуць здрадзіць».

Вучань XI класа Аляксандр Смаляк: «Я лічу, што друг не павінен падманваць, Яго павінны цікавіць твае душэўныя якасці. Хочацца, каб з ім можна было адпачыць і паразмаўляць».

Мама вучаніцы Уласевіч Дзіяны — Валянціна Аляксандраўна: «У чалавека павінен быць адзін сябар або сяброўка на ўсё жыццё. Яго адданасць і вернасць правяраецца часам. Сябры могуць спрачацца, сварыцца і мірыцца. Чаго ў жыцці не бывае... Але адзін без аднаго яны жыць не могуць».

III. Дыскусія.

Групам раздаюцца карткі з цытатамі. Кожная група павінна выказаць сваё меркаванне: як яны разумеюць выказванні вялікіх людзей.

Толькі сапраўдны друг можа цярпець слабасці свайго друга (Уільям Шэкспір, онглійскі драматург).

...Што робіцца і гаворыцца ў гневе, таго паміж сябрамі ў разлік ставіць не патрэбна (Генрык Сенкевіч польскі пісьменнік).

Хто дружбе здрадзіў хоць бы толькі раз, таму няма ўжо веры... (Носір Хізроў, таджыкскі поэт).

Няправільна будзе, калі я скажу: ён мой друг, а таму ён усё добра робіць; трэба казаць: ён усё добра робіць — і таму ён мой друг (Кандрат Крапіва, беларускі пісьменнік).

IV. Падбор асацыятыўна блізкіх паняццяў

Настаўнік. Падбярыце, калі ласка, словы, якія ў вас асацыіруюцца з уяўленнем пра «сапраўднага сябра». Гэта могуць быць не толькі сінонімы.

Дзеці выказваюць меркаванні — настаўнік занатоўвае на лістах намаляванага «дрэва ісціны» белай крэйдай тыя з іх, якія часцей называюць.

Словы, якія прапанавалі дзеці; павага, радасць за друга, узаемаразуменне, дапамога, вернасць, таварыства, надзейнасць, добрыя адносіны,

  1. Падбор асацыятыўных антанімічных паняццяў

Настаўнік. А цяпер падбярыце словы з адваротным значэннем. (Вучні прапаноўваюць антонімы, а настаўнік запісвае іх чырвонай крэйдай.)

Вучні ўспомнілі такія словы: здрадніцтва, недавер, помста, здзек, раўнадушша, зайздрасць, пляткарства, падман.

















VI. Праца з мастацкім тэкстам.

  1. Рэтраспектыўна-аналітычная гутарка.

    • Чаму пра Лёню Саўчанку і Грышу Міхневіча казалі, што іх вадой не разальеш? (Сядзелі за адной партай. Жылі на адной кватэры. Звярталіся адзін да другога па дапамогу.)

    • Што адбылося паміж хлапчукамі ў школе? Якім паказвае сябе Грыша? (Грыша атрымаў горшую, чым Лёня, адзнаку, хаця лічыўся лепшым вучнем. Паводзіў ён сябе ганарыста, пагардліва, вінаваціў Лёню.)

    • Раскажыце, як Лёня трапіў у бяду. (Грыша не пачакаў Лёню па дарозе дадому, і Лёня
      заблукаў у цёмным заснежаным лесе.)

    • У тэксце ёсць радкі (с. 147): «Раней, бывала, калі хто-небудзь з хлопцаў стамляўся ці папраўляў абутак, другі абавязкова чакаў яго, бо ведаў: лепшая надзея і дапамога ў дарозе — таварыш». Мы згадвалі, што Грыша і Лёня — сябры. Чаму ж аўтар у гэтай сітуацыі выкарыстоўвае слова «таварыш»? (Бо не трэба быць абавязкова вялікім сябрам для таго, каб дапамагчы чалавеку ў цяжкую хвіліну.)

    • Як выявіў сябе Грыша? Чаму? (С. 148; «Ён не бачыў, як садзіўся адпачываць Лёня...»
      Ім кіравала крыўда.)

    • Ці можам мы сказаць, што Грыша кінуў сябра ў бядзе? (Не. Ён не глядзеў на сябра, каб паказаць сваю крыўду, але яму стала страшна - азірнуўся: стаў непакоіцца за Лёню, хутка пабег па дапамогу дамоў.)

    • Ці правільна зрабіў Грыша, калі пабег дадому, каб расказаць дарослым, што здарылася? (Так. Сам ён мог бы заблукаць у цёмным заснежаным лесе і не дапажог бы сябру.)

    • Раскажыце аб выратаванні Лёні. (Гучыць адказ вучня.)

2. Чытанне па асобах апошняга эпізоду апавядання. Пытанні класу:

  • Што адчуваў Лёня ў час прыходу сябра? (Ён быў шчаслівы бачыць Грышу і ўсё яму
    дараваў.)

  • Ці паўплывала на Грышу ўся гэта гісторыя? (Грыша адчуваў сябе вінаватым; ён
    зразумеў сваю памылку: усё сам расказаў у школе, хацеў, каб яго выключылі са школы.)

VII. Вызначэнне аўтарскай пазіцыі.
Карэкціроўка «дрэва ісціны»:

Давайце вызначым, што хацела сказаць сваім творам А. Ваеілевіч. Ці лічыць аўтар Лёню і Грышу сапраўднымі сябрамі? Звернемся да «дрэва ісціны»: паглядзім, якія паняцці мы можам пакінуць, а якія — прыбраць. (Па прапанове вучняў настаўнік выцірае на «дрэве ісціны» паняцці, якія не сустракаюцца ў вывучаным творы, а паняцці, якія прысутнічаюць у апавяданні, пакідае; вучні могуць прапанаваць новыя паняцці, яны дапісваюцца на «дрэве».)


VIII. Вывад па ўроку

На вашых партах ляжаць выказванні, якія мы абмяркоўвалі. Якое з выказванняў, на ваш погляд, найболын характарызуе апавяданне А. Васілевіч «Сябры»? (Першае і другое.)

Сёння мы многа размаўлялі пра сапраўднае сяброўства, пачулі розныя думкі, абмеркавалі ўчынкі герояў апавядання А. Васілевіч. Надышоў час вызначыць, каго ж можна назваць сапраўдньш сябрам. (Вучні спачатку пішуць у сшытках свае азначэнні, пасля зачытваюць.)

Азначэнні вучняў:

  • «Сапраўдны сябар — гэта чалавек, які ніколі не здрадзіць і не кіне ў цяжкую хвшіну».

  • «Сапраўдны сябар — гэта чалавек, які ўмее сябраваць».

  • «Сапраўдны сябар — добры чалавек; чалавек, які заўсёды побач, не раззлуецца, дапаможа».

  • «Сапраўдны сябар — гэта блізкі чалавек з поглядамі, падобнымі на твае. Сябар можа памыляцца і рабіць няправільна, але ён своечасова павінен зразумець гэта і папрасіць прабачэння».

  • «Сапраўдныя сябры заўсёды разам, у іх агульныя інтарэсы, яны ўмеюць дараваць і разумеюць адзін аднаго».

IX. Рэфлексія

У кожнай групы ёсць канверт, у якім знаходзяцца аркушы паперы з напісанымі паняццямі. Гэтыя паняцці трэба размясціць насупрадь колераў святлафора (намаляваны свлтлафор вісіць на дошцы).

Першы канверт: дабрыня, узаемадапамога, спрэчка, зайздрасць.

Другі канверт: чалавечнасць, уменне цярпець слабасці друга, няшчасце, падман.

Трэці канверт: узаемапавага, давер, дрэнны настрой, крыўда.

Насупрадь чырвонага колеру: Што не трэба браць у жыццёвую дарогу сапраўдным сябрам? (Зайздрасць, падман, крыўда.)

Насупрадь жоўтага колеру: Калі трэба быць уважлівым і сапраўдным сябрам? (Спрэчка, няшчасце, дрэнны настрой)

Насупраыь зялёнага колеру: Што трэба браць з сабой сапраўдным сябрам? (Дабрыня, узаемадапамога, чалавечнасць, уменне цярпець слабасці друга, узаемапавага, давер.)

  1. Ацэнка і самаацэнка работы на ўроку

Прозвішча, імя, клас

Ацэнкі членаў групы

Самаацэнка

Ацэнка настаўніка

Агульны вынік






XI. Заключнае слова настаўніка
Настаўнік. Мне вельмі хочацца, каб вы знайшлі ў жыцці сапраўдных сяброў. Я прывяду радкі з аповесці Кузьмы Чорнага «Насцечка»: «Шануйце, дзеці, дружбу, гэта самае дарагое і важнае, што ёсць у чалавека. Вырастайце вялікія і аберагайце праз усё жыццё дружбу. I ведайце — асабліва моцная павінна быць тая дружба, што ўстанаўліваецца ў маленстве і ў маладыя гады».

  1. Дамашняе заданне.

Прачытаць аповесць Кузьмы Чорнага «Насцечка».


Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Литература

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 6 класс

Скачать
Урок на тэму “Каго можна назваць сапраўдным сябрам” па апавядані А. Васілевіч “Сябры”

Автор: Соловьян Марина Петровна

Дата: 08.02.2019

Номер свидетельства: 498976


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Ваш личный кабинет
Проверка свидетельства