kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Развитие информационной культуры учащегося: брейн - ринг "Мой родны горад - мой любы Мінск!"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Предлагается методика интеллектуальной игры по истории г. Минска. Показаны возможности использования артефактов для развития информационной культуры личности.

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Развитие информационной культуры учащегося: брейн - ринг "Мой родны горад - мой любы Мінск!"»

Брэйн –рынг: “Мой родны горад, наш любы Мінск!” Форма: тэматычнае пазакласнае мерапрыемства як форма аб’яднання ўрочнай і пазакласнай адукацыі вучняў

Тэма: стварэнне праблемна-блокавых сітуацый праз інтэлектуальную гульню


Мэта: раскрыць магчымасці варыятыўнага выкарыстання творчых заданняў як аснову стварэння і вырашэння праблемныхсітуацый



Задачы:


Журы - 3 настаўнікі. Для журы скамплектаваны папкі з усімі неабходнымі для работы матэрыяламі: заданні для каманд, папка з адказамі на заданні, ацэначныя лісты.



I. Уступнае слова настаўніка, актуалізацыя тэмы;



Менск! Ці скарбам мяняліся людзі?

Ці таму, што Мянеск тут малоў камяні?

Недакладнай любая легенда будзе,

Але нашы адсюль ідуць карані!


Знакамітая бітва - далёка і блізка -

І люты мароз, і грукат падкоў !

Адгукаецца ў сэрцы пачатак Мінска

Болем тых летапісных радкоў!


Ці то помста была, ці то змова?

Сёння не мае вялікай вагі,

Са смуткам узгадвае аўтар “Слова…”

Нямігі крывавыя берагі.


Але іншага лёсу не просім,

Ганарыцца мы маем чым -

Наканавана нам нашым лёсам

Ведаць гісторыю і берагчы!


Настаўнік: паважаныя “вучні”, сёння мы праводзім брэйн-рынг “Мой родны горад, наш любы Мінск!”, як вынік нашай працы. Мы з вамі правялі значную папярэднюю работу: на факультатыўных занятках пазнаёміліся з гісторыяй г. Мінска, наведалі Нацыянальны музей гісторыі і культуры, ажыццявілі экскурсію “Мінск вядомы і незнаёмы” і асобную па Паўднёва - Заходнему мікрараёну, дзе мы з вамі жывем. Акрамя таго, вы павінны будзеце актуалізаваць тыя веды па гісторыі нашай Радзімы, якія будуць неабходны для вырашэння праблемных пытанняў па тэме брэйн – рынга. Гульня складаецца з шасці тураў (намінацый), яны адлюстраваны ў ацэначным лісце. (Ацэначны ліст праецыруецца на экран).


Ацэначны ліст


п.п.

Змест конкурсных спаборніцтваў


Кам.

1

Кам.

2

Кам.

3

1.

Візітная картка г.Мінска

(6 балаў)




2.

Работа з фотаздымкамі,

па матэрыялах экскурсій.

(5 балаў)





3.

Тэкст з памылкамі.

(10 балаў)





4.

Прадметы побыту”

(8 балаў)





5.

Слоўнікавая работа.

(5 балаў)





6.

Чорная скрынка. (3 балы)





7.

Агульны вынік.






II.Работа з інтэграваным тэарэтычным матэрыялам.


Заданне № 1Візітная картка г. Мінска”




1.Мінск - гэта___________________________________________



2.У Мінску пражываюць (назваць не менш пяці нацыянальнасцей)__________________________________________

______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________


3.Мінск падзелены на раёны:________________________________

________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________


4. Знакамітыя прадпрыемствы г. Мінска________________________

_____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________


5.Музеі г. Мінска__________________________________________

____________________________________________________________________________________________________________________


6.Культурна – гістарычныя помнікі г.Мінска__________________

________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________



III. Работа з фотаздымкамі па выніках экскурсій. Кожная група выбірае сабе з дапамогай журы фотаздымак пад №… На кожным фотаздымку ёсць праблемнае пытанне (дадатак №2), якое трэба вызначыць і па магчымасці растлумачыць яго ці, нават, прапанаваць вырашэнне. Адна хвіліна на разважанне!


Заданне № 2



Фота 1 Фота 2




Фота 3 Фота 4






Фота 5 Фота 6



Фота 7 Фота 8



Фота 9 Фота 10








IV. Работа зтэкставым матэрыялам: вашай увазе прапануецца тэкст, у якім выпадкова зроблена 10 памылак (перастаноўка слоў лічыцца за адну памылку). За тры хвіліны каманда можа атрымаць 10 балаў!


Заданне № 3“Тэкст з памылкам.”



Гісторыю Мінска мы ведаем, дзякуючы літаратурным крыніцам, якія бываюць пісьмовыя і вусныя. На тэрыторыі сённяшняга Мінска ў старажытнасці жылі славяне, а потым да іх далучыліся балты, якія прыйшлі з поўначы. Утварыліся плямёны: радзімічаў, крывічоў, дрыпавічоў. Спачатку нашы продкі жылі сельскай абшчынай, а затым-родавай. Асноўнымі заняткамі былі земляробства, жывёлагадоўля, і праца. На аснове маёмаснай няроўнасці ўтварыўся рабаўладальніцкі лад. Свабодныя сяляне станавіліся залежнымі і вымушаны былі плаціць палюддзе. У сённяшнім Мінску жыве вельмі многа нацыянальнасцей, напрыклад, беларусы, рускія, украінцы, эстонцы, латышы, мусульмане, кітайцы, палякі і іншыя.






Вядучы 1: Пакуль журы будзе вызначаць пераможцаў другога конкурса, вам прапануюцца пытанні.


Настаўнік:

  1. Дзе сустрэліся касмічны аб’ект,перыядычнае выданне і памяць аб дрыгавічах? (Паўднёвы Захад: гасцініца “Звязда”, пр-кт газеты “Праўда” і курган)


  1. Якія крыніцы не даюць вады?(Гістарычныя)

  2. Дзе і калі быў устаноўлены ў горадзе першы ліфт? (6 паверховая гасцініца "Еўропа", 1908 год).


  1. Хто быў ініцыятарам тэатральных пастановак у Мінску? (1846 год, Вяржбіцкі)


Вядучы 2: вашай увазе прапануецца тэкст, у якім выпадкова зроблена 10 памылак (перастаноўка слоў лічыцца за адну памылку). За тры хвіліны каманда можа атрымаць 10 балаў!


Вядучы 1: капітаны каманд, атрымайце, калі ласка, заданне конкурса №3

Конкурс №3: Тэкст з памылкамі”


Гісторыю Мінска мы ведаем, дзякуючы літаратурным крыніцам, якія бываюць пісьмовыя і вусныя. На тэрыторыі сённяшняга Мінска ў старажытнасці жылі славяне, а потым да іх далучыліся балты, якія прыйшлі з поўначы. Утварыліся плямёны: радзімічаў, крывічоў, дрыпавічоў. Спачатку нашы продкі жылі сельскай абшчынай, а затым-родавай. Асноўнымі заняткамі былі земляробства, жывёлагадоўля, і праца. На аснове маёмаснай няроўнасці ўтварыўся рабаўладальніцкі лад. Свабодныя сяляне станавіліся залежнымі і вымушаны былі плаціць палюддзе. У сённяшнім Мінску жыве вельмі многа нацыянальнасцей, напрыклад, беларусы, рускія, украінцы, эстонцы, латышы, мусульмане, кітайцы, палякі і іншыя.

Вядучы 2: работы здадзены. Прадстаўнік журы падвядзе вынікі конкурса “Фотаздымкі” і вусных адказаў.


Вядучы 1: не зважаючы на тое, што жыхары Мінска былі гараджанамі, яны вымушаны былі карыстацца тымі ж прадметамі побыту, што і вяскоўцы.


Вядучы 2: на лістах, якія вы атрымаеце, змешчаны ілюстрацыі прадметаў. З імі вы знаёміліся на факультатыўных занятках. Удзельнікі павінны пазнаць і падпісаць гэтыя прадметы побыту за адну хвіліну.


Вядучы 1: ў нашых продкаў не было таго, чым карыстаемся мы сёння: а ці змаглі б мы карыстацца іх прадметамі побыту? Атрымайце, калі ласка, лісты з заданнем № 4.


Конкурс № 4: “Прадметы побыту”




Вядучы 1: што стаміліся пакуль пазнавалі грэбень, жорны, дзяжу, жлукта, намітку, зэдлік, бойку і каганец? А ўявіце сабе, як вы маглі выварыць ільняную бялізну ў жлукце з дапамогай золаку і раскаленых камянёў.


Вядучы 2: усё зразумела! Жлукта – гэта сучасны “Індэзіт”. Дарэчы, хіба ж можна не пазнаць грэбень, які адначасова з’яўляецца азбукай? А зараз 4 конкурс. Адказы прагучаць вусна і журы адразу зможа падвесці вынік. Слоўнікавая работа будзе тычыцца слоў і паняццяў, якія ўжываюцца не толькі ў г. Мінску.


Конкурс №5: “Слоўнікавая работа”


  1. Модны на той час галаўны ўбор (упрыгожвалі нават кветкамі) – картуз.


  1. Тое, што не прадаецца – Радзіма.


  1. Хто выкаррыстоўваў прылады працы не па прызначэнню? - касінеры


  1. Хто прадаваўся магнату? – кліент.


  1. Горад, які злучыў этнічную прыналежнасць і рынкавыя адносіны – Віцебск (“Славянскі Базар”)


Заўвага: словы на экране (дошцы) закрытыя, калі слова не вызначана, то ўгадваюць па літарах.


Вядучы 2: а зараз слова журы, таму што наперадзе застаўся адзін, але вельмі важны конкурс, які канчаткова вызначыць пераможцу.


Вядучы 1: ну, вось і вызначыліся галоўныя прэтэндэнты на перамогу. Тым не менш, ёсць яшчэ шанец і гэты шанец – “чорная скрынка”, якая падтрымае адну з каманд трымя баламі.


Вядучы 2: “Чорную скрынку” - ў залу! (Выносіцца скрынка, у якой змешчаны прадмет, але характарыстыка прадмету даецца такім чынам, каб яго нельга было пазнаць).


Вядучы 1. Каб шчаслівым быў лёс наш далейшы,

Каб працягваўся шлях развіцця –

У гэтай скрынцы галоўны, важнейшы

Сімвал міру, надзеі, жыцця!


(У скрынцы – жыта). Журы падводзіць вынікі.


Вядучы 2: Баронячы скарб, бягучы небяспекі,

А можа па знаку паганскіх багоў

Пасяліліся людзі і жывуць спрадвеку

На ўзгорках свіслачскіх берагоў.



Вядучы 1: Лёс узор нашай памяці выткаў -

Ад сівой даўніны, ад далёкіх вякоў

Пакаленні нясуць непарыўнай ніткай

Гісторыю Мінска і нас – мінчукоў.






Литература.

  1. Лернер И.Я. Развитие логического мышления на уроках истории. М., 1986

  2. Максимова В.Н. Проблемный подход к обучению в школе. Методическое пособие по спецкурсу Л.2002.

  3. Махмутов М.И. Организация проблемного обучения. М. Педагогика 1977.

  4. Матюшкин А.М. Проблемные ситуации в мышлении и обучении М. Педагогика 1972.

  5. Селевко Г К. Современные образовательные технологии. М., 1998

  6. Скаткин М.Н. Проблемы современной дидактики М. Педагогика 1980




Паміж практычнымі турамі (пакуль асноўная частка членаў журы будзе падлічваць балы) камандам прапануюцца вусныя пытанні. На абмеркаванне пытання адводзіцца 1 хвіліна. Пры ўзнікненні спрэчных адзнак каманды павінны будуць адказаць на бліц – пытанні. Правільныя адказы будуць адбівацца на экране (каментыравацца членамі журы)

Вядучы 1: Такім чынам, мы пачынаем нашу гульню – брэйн рынг, якая, дарэчы, перакладаецца як “змаганне мазгоў”!


Вядучы 2: Увага! Першае, што робіць журы – адзначае адметнасць кожнай каманды: назва, форма адзення, эмблема. Прадстаўленне каманд! (Толькі назва і каментарый)


Вядучы 1: Пакуль журы высвятляе, якая каманда найбольш яскрава зрабіла сваю рэкламу, мы абвяшчаем вуснае спаборніцтва!


Настаўнік:

1. Чаму на раскопках Менскага гарадзішча не знойдзены каменныя рэчы?

(Мінск-горад сярэдневяковы).


2… Іх было два. Першы быў утульным і самавітым, радаваў вока адмысловай прыгожасцю малюнка, кладкай чырвонай цэглы…

Другі глядзеўся проста вялікім драўляным будынкам з двухпавярховай вежай… (Вакзалы: Віленскі і Брэсцкі)


3. У гонар каго названа вуліца Рафіева? (Наджаф-Кулі Рафіев (1912-1970), малодшы лейтэнант, вызваляў Мінск)


4. Што такое капытны збор? (За праезд праз заставу)


Вядучы 2: Мне вельмі пашанцавала! Не я буду вырашаць першае заданне. Я толькі адрасую яго камандам. Намінацыя – “Візітная картка Мінска”. У каманд ёсць тры хвіліны, каб справіцца з заданнем. Капітанам каманд забраць заданне №1 у журы.










Конкурс №1 “Візітная картка” г. Мінска.



1.Мінск - гэта___________________________________________



2.У Мінску пражываюць (назваць не менш пяці нацыянальнасцей)__________________________________________

______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________


3.Мінск падзелены на раёны:________________________________

________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________


4. Знакамітыя прадпрыемствы г. Мінска________________________

________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________


5.Музеі г. Мінска__________________________________________

______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________


6.Культурна – гістарычныя помнікі г.Мінска__________________

________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________



























Вядучы 1: для таго, каб у журы быў час і яно магло працавць па вызначэнню самай разумнай каманды, мы ізноў прапануем цікавыя пытанні.


Настаўнік:


  1. Як звязаны паміж сабой Малінаўка,археалогія і балота?

(Археолагі рабілі раскопкі паселішча дрыгавічоў на беразе р. Лошыцы)


2. Ці магчыма сустрэць у Малінаўцы аб’яднанне навукі матэматыкі і грашовай ўстановы ?

(Банкамат.)


3. Што аб’ядноўвае грызуна, маленькага коніка і птушку?

(Мікрараён Паўднёвы Захад: рачушка

Мышка, рака Лошыца і м-н Малінаўка)


Вядучы 2: Мне падаецца, што журы вельмі хоча сказаць сваё слова.

( Падвядзенне прамежкавых вынікаў)


Вядучы 1: я спецыялізуюся па складанай рабоце. Зараз я прапаную камандам прыняць удзел у конкурсе “Фотаздымак”. Не сакрэт, што мы прымаем удзел , як у гарадскіх экскурсіях, так і ў экскурсіях загарадных , якія ажыцяўляюцца па ўсёй рэспубліцы Беларусь. Мы наведваем музеі, як у Мінску, так і ў іншых гарадах нашай рэспублікі. Але актуалізаваць трэба будзе толькі тое, што было вызначана менавіта ў Мінску.


Настаўнік: Вам прапануюцца фотаздымкі вашых экскурсій. Пад час правядзення экскурсій мы з вамі вызначалі, акрамя культурна-гістарычнай значнасці і тыя праблемы, якія звязаны з тым ці іншым аб’ектам. Памятайце, што кожная вітрына з музейнымі экспанатамі таксама ўтрымлівае праблему. Каманда па жарэб’ю атрымае фотаздымак і за тры хвіліны павінна будзе падрыхтаваць адказацы на наступныя пытанні і запісаць іх на адваротным баку фотаздымка:

  1. Што гэта за аб’ект?

  2. Где ён знаходзіцца?

  3. Якая праблема звязана з гэтым аб’ектам?


Вядучы 2: конкурс “Фотаздымак”! Капітанам каманд - падбегчы на жрэб’е, каб выбраць заданні. (Фотаздымкі і заданні праектуюцца на экран). На выкананне задання “Фотаздымак” адводзіцца тры хвіліны.


Конкурс № 2 “Фотаздымак”


Конкурс №3: Тэкст з памылкамі”

(адказы)


Гісторыю Мінска мы ведаем, дзякуючы літаратурным крыніцам, якія бываюць пісьмовыя і вусныя. На тэрыторыі сённяшняга Мінска ў старажытнасці жылі славяне, а потым да іх далучыліся балты, якія прыйшлі з поўначы. Утварыліся плямёны: радзімічаў, крывічоў, дрыпавічоў. Спачатку нашы продкі жылі сельскай абшчынай, а затым-родавай. Асноўнымі заняткамі былі земляробства, жывёлагадоўля, і праца. На аснове маёмаснай няроўнасці ўтварыўся рабаўладальніцкі лад. Свабодныя сяляне станавіліся залежнымі і вымушаны былі плаціць палюддзе. У сённяшнім Мінску жыве вельмі многа нацыянальнасцей, напрыклад, беларусы, рускія, украінцы, эстонцы, латышы, мусульмане, кітайцы, палякі і іншыя.


16




Получите в подарок сайт учителя

Предмет: История

Категория: Прочее

Целевая аудитория: Прочее

Автор: Пузырная Евдокия Ивановна

Дата: 30.08.2017

Номер свидетельства: 426837


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Ваш личный кабинет
Проверка свидетельства